24 красавiка 2024, Серада, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чарнагорыі адбылася інаўгурацыя прэзідэнта Міла Джукановіча

У Чарнагорыі адбылася інаўгурацыя прэзідэнта Міла Джукановіча
МІЛА ДЖУКАНОВІЧ
ФОТА: РІА НАВІНЫ

Джукановіч набраў блізу 54 адсоткаў галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 15 красавіка.

У Чарнагорыі ў нядзелю прайшла інаўгурацыя прэзідэнта Міла Джукановіча, абранага на другі тэрмін. Першы прэзідэнцкі мандат Джукановіч атрымаў у 1998 годзе і адпрацаваў на пасадзе кіраўніка дзяржавы да 2002 года. Ён неаднаразова займаў пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе «Радыё Свабода».

Чарнагорыя стала адной з найбольш развітых у эканамічным сэнсе дзяржаваў на захадзе Балканскага паўвострава. Лідар рэформаў і актыўны ўдзельнік перамоваў з Еўрапейскім звязам, Чарнагорыя – першая ў чарзе наступных чальцоў звязу, заявіў Джукановіч 20 траўня на цырымоніі прымання прэзідэнцкай прысягі.

Джукановіч набраў блізу 54 адсоткаў галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 15 красавіка.

Былы камуніст, Міла Джукановіч у 1991 годзе стаў самым маладым прэм'ер-міністрам Еўропы, тады яму было 29 гадоў. Джукановіч заставаўся блізкім хаўруснікам Слабадана Мілошавіча, прэзідэнта Югаславіі ў перыяд яе распаду, а потым прэзідэнта Сербіі. У 1998 годзе, аднак, Джукановіч узначаліў працэс паступовага аддалення Чарнагорыі ад Сербіі, што прывяло ў 2006 годзе да абвяшчэння незалежнасці Падгорыцы ад Белграда.

З тых часоў Джукановіч прасоўваў краіну з насельніцтвам 640 тысячаў чалавек праз эканамічныя цяжкасці да інтэграцыі з ЕЗ. Значнай падзеяй у гэтым прасоўванні стала ўступленне Чарнагорыі ў NATO ў 2017 годзе.

Апазіцыя крытыкуе цяперашняга прэзідэнта за падтрымку палітычнага фаварытызму і патаканне карупцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках