29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джузэпэ Контэ не змог сфармаваць урад Італіі

1
Джузэпэ Контэ не змог сфармаваць урад Італіі
ДЖУЗЭПЭ КОНТЭ
ФОТА: TPI.IT

На парламенцкіх выбарах у сакавіку ні адна з сілаў не набрала абсалютнай большасці галасоў.

Прафесар Джузэпэ Контэ, вылучаны на пасаду прэм'ер-міністра Італіі дзвюма папулісцкімі партыямі – "Рух пяці зорак" і "Ліга", – не змог сфармаваць урад і вярнуў мандат, атрыманы ім 23 траўня ад прэзідэнта Сэржыа Матарэлы, паведамляе svoboda.org.

Пра гэта паведаміў сам Контэ ўвечары ў нядзелю пасля сустрэчы з прэзідэнтам.

Як раней паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы, прычынай сталі пярэчанні прэзідэнта супраць кандыдатуры еўраскептыка Паола Савоны, якога кааліцыя прапаноўвала на пасаду міністра эканомікі. Паводле канстытуцыі, прэзідэнт павінен пацвердзіць усе прапанаваныя яму кандыдатуры міністраў.

Матарэла ў афіцыйнай заяве пацвердзіў, што выступіў супраць кандыдатуры Савоны як гарант стабільнасці італьянскага грамадства і эканомікі. Праз боязь, што пад пагрозай можа апынуцца сяброўства краіны ў еўразоне, у апошнія дні ўпалі каціроўкі на італьянскай біржы.

Лідар партыі "Ліга" Матэа Сальвіні ўжо заявіў, што бачыць выхад з сітуацыі, якая склалася, у датэрміновых выбарах.

На парламенцкіх выбарах у сакавіку ні адна з сілаў не набрала абсалютнай большасці галасоў. "Рух пяці зорак" і "Ліга" нарэшце дамовіліся, што вылучаць у прэм'еры кандыдатуру Контэ, аднак не змаглі заручыцца падтрымкай прэзідэнта для кандыдатуры Савоны на пасаду міністра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках