Мінфін ЗША прадоўжыў тэрмін продажу актываў En+, Rusal і ГАЗ на два месяцы
- 31.05.2018, 21:56
- 7,569
Раней Мінфін ЗША патрабаваў ад інвестараў пазбавіцца ад каштоўных папер гэтых кампаній да 6 чэрвеня.
Міністэрства фінансаў ЗША прадоўжыла на два месяцы крайні тэрмін, да якога інвестары павінны пазбавіцца ад акцый або грашовых абавязкаў кампаній Алега Дзерыпаскі - Rusal, En+ Group і групы "ГАЗ". Пра гэта гаворыцца ў абноўленым дакуменце Управы кантроля за замежнымі актывамі (OFAC), паведамляе tvrain.ru.
Раней Мінфін патрабаваў ад інвестараў пазбавіцца ад каштоўных папер гэтых кампаній да 7 траўня, пазней тэрмін працягнулі да 6 чэрвеня.
18 траўня Reuters паведамляла, што En+ папросіць у Мінфіна ЗША адтэрміноўку для таго, каб Дзерыпаска паспеў скараціць сваю дзель ў гэтай групе. Са слоў крыніцы агенцтва, кампанія працягвае шукаць пакупнікоў на дзель Дзерыпаскі, якую прадаюць з планам вываду кампаніі з-пад санкцый.
У сваю чаргу En+ паведаміла, што рада дырэктараў падтрымала план старшыні лорда Баркера для вываду кампаніі і яе даччыных структур з-пад санкцый ЗША.