21 траўня 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці вяселля прынца Гары і Меган Маркл

Сталі вядомыя падрабязнасці вяселля прынца Гары і Меган Маркл
ФОТА: EPA

Будучыя муж і жонка не адразу адправяцца ў мядовы месяц.

Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбудзецца ўжо зусім хутка, а менавіта - 19 траўня. Падрыхтоўка да гэтага дня ідзе поўным ходам. Ужо складзены дэталёвы план дня, а таксама прадуманы ўсе дробязі, звязаныя з цырымоніяй, піша segodnya.ua.

Так, будучыя муж і жонка ўжо выбралі карэту для вясельнай працэсіі, а таксама разаслалі запрашэнні ўсім гасцям.

Цяпер сталі вядомыя новыя падрабязнасці гэтай знамянальнай падзеі. Як паведамляе Us Weekly, Гары і Меган не выйдуць на балкон для традыцыйнага пацалунку і фота, як гэта раней рабілі Кейт Мідлтан і прынц Уільям, а таксама прынц Чарльз і прынцэса Дыяна.

Справа ў тым, што вянчанне будзе праходзіць не ў Лондане, а ў капліцы св. Георгія, у якой свайго балкона няма. Замест такой традыцыі Меган і Гары сядуць у карэту і паедуць вітаць брытанцаў па дарозе ў Фрогмар-хаус, дзе адбудзецца прыём для запрошаных гасцей.

Таксама стала вядома, што Меган і Гары не паедуць у мядовы месяц адразу ж пасля вяселля. Праз тыдзень пасля шлюбу ў будучых мужа і жонкі запланавана мерапрыемства. Вядома, што свой мядовы месяц Меган і Гары плануюць правесці ў Намібіі.

Таксама стала вядома, што Меган так і не змагла абраць сябровак нявесты. Як паведамляе Hello Magazine, у будучай жонкі прынца шмат сябровак і, каб нікога не пакрыўдзіць, яна наважыла не выбіраць з іх кагосьці на ролю сваёй сяброўкі нявесты. Аднак, усе яны будуць прысутнічаць на вяселлі і падтрымліваць Меган у такі важны для яе дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках