18 красавiка 2024, Чацвер, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ здабыў першую перамогу пад кіраўніцтвам Аляксея Багі

1
БАТЭ здабыў першую перамогу пад кіраўніцтвам Аляксея Багі
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

БАТЭ падолеў «Гомель» з лікам 3:0.

БАТЭ здабыў першую перамогу пад кіраўніцтвам Аляксея Багі, які нядаўна пачаў выконваць абавязкі галоўнага трэнера (замест Алега Дулуба, якога адправілі ў адстаўку).

Адбылося гэта 13 чэрвеня на «Барысаў-Арэне» ў матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі ў футболе ў вышэйшай лізе, паведамляе euroradio.fm.

У прысутнасці 6 тысяч заўзятараў БАТЭ разграміў «Гомель» - 3:0. Галы на рахунку Аляксандра Філіповіча (28-я хвіліна), Ігара Стасевіча (39-я) і Міркі Іваніча (68-я).

Нагадаем вынікі іншых матчаў 11-га тура, якія прайшлі ў апошнія дні: «Смалявічы» - «Гарадзея» - 2:0, «Прамень» - «Нёман» - 1:2, «Слуцк» - «Дняпро» - 5:0, «Менск» - «Іслач» - 0:1, «Віцебск» - «Тарпеда-Менск» - 2:0, «Шахцёр» - «Тарпеда-БелАЗ» - 1:0. Позна ўвечары скончыцца паядынак берасцейскага і менскага «Дынама», які пачнецца а 20:45. У жывым эфіры яго пакажа тэлеканал «Беларусь 5».

У БАТЭ стала 28 балаў, у менскіх дынамаўцаў 23 і матч у запасе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках