19 красавiка 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве самы вялікі абарот быў у кампаніі з адным супрацоўнікам-украінцам

У Літве самы вялікі абарот быў у кампаніі з адным супрацоўнікам-украінцам

Украінец, які жыве на Кіпры, адчыніў «браму ў Еўропу».

У 2016 г. самы вялікі абарот быў у кампаніі з адным супрацоўнікам, якая атрымала вялікі прыбытак – 112,7 млн еўраў. Гэта ЗАТ Aliejynas, якое займаецца аптовым гандлем. Праўда, у кампаніі працуе толькі адзін чалавек – яе галоўны акцыянер і дырэктар Ігар Целеш.

Расследаванне правяла Creditreform Lietuva, паведамляе delfi.lt.

Ні праз адзін з тэлефонаў і э-майлаў супрацоўнікі кампаніі не былі даступныя.

Эксперты кажуць, што такі абарот, нягледзячы на аднаго супрацоўніка, іх не здзіўляе. Проста гэта традыцыйная "брама ў Еўропу" буйной групы кампаній або прадпрымальніка трэцяй краіны. Значна лягчэй займацца гандлем, калі ў адной з краінаў ЕЗ ёсць свая кампанія.

У Літве ёсць і іншыя кампаніі, дзе пры адным супрацоўніку дасягаецца вялікі абарот. Асабліва гэта тычыцца галоўных офісаў і сектараў для кансультацыі бізнэсу. Да прыкладу, абарот на аднаго супрацоўніка Achemos grupė склаў 17,4 млн еўраў, ЗАТ Koncernas SBA – 5,8 млн еўраў, а ЗАТ Koncernas Vikonda – 15,6 млн еўраў.

Каб аптымізаваць падаткі і кіраванне бізнэсам, літоўскія прадпрымальнікі заснавалі холдынгавыя кампаніі і ў іншых галінах эканомікі. Таму вялікі прыбытак на аднаго супрацоўніка часта азначае, што перад намі – кампанія, якая акумулюе прыбыткі або прыбытак усёй групы. Вялікі абарот на адну кампанію можа быць і ў сілу спецыфікі дзейнасці кампаніі. Да прыкладу, у сферы абслугоўвання патрабуецца больш працоўных рук, чым у энэргетыцы і аптовым гандлі.

Аднак ЗАТ Aliejynas нельга назваць такой галоўнай кампаніяй. Грамадзянін Украіны Целеш, паводле даступных звестак, з'яўляецца гендырэктарам кампаніі Petersburg Oil Terminal, што дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу. У 2016 годзе ён дэклараваў месца жыхарства на Кіпры.

У тлумачэнні Цэнтру рэгістра сказана, што кампанія была створаная ў 2013 годзе. Адзіны акцыянер – Целеш. Асноўны від дзейнасці – продаж перапрацаванага расліннага алею ў трэція краіны. Як сказана ў справаздачы кампаніі, сёлета яна прадаўжае гандаль пальмавым алеем, пальмавым стэарынам і алеем з ядраў пладоў пальмы. Пра тое, што гэта асноўная дзейнасць кампаніі, сказана на сайце aliejynas.lt.

Гэта сланечнікавы алей, мука з насення сланечніка і інш. У 2015 г. у кампаніі працавалі 5 чалавек. Аднак апошнія некалькі гадоў у ёй працуе адзін дырэктар. Эфектыўнасць кампаніі вялікая, але яе ўладальнік сябе не песціць. У 2015 г. на заробкі вылучана 15 331 еўра, а ў 2016 г. 27 473 еўры. Значыць, блізу 1000 еўраў "на рукі". Мінулы год для кампаніі быў стратным – страты склалі больш за 200 000 еўраў – але за час працы кампанія атрымала прыбытак памерам 2,1 млн еўраў.

"Верагодна, гэта кампанія-пасярэднік. Прадаваны ў Літве алей амаль увесь імпартны. Не літоўскі. У Нямеччыне, у іншых краінах робяць рапсавы алей, прадаюць яго. Іх выдаткі невялікія, паколькі аб'ёмы велізарныя. У Літве алей толькі разліваюць, мясцовыя вытворцы не вытрымалі канкурэнцыі", – сказаў Андрус Пранцкявічус, намеснік старшыні ўправы Linas Agro Group.

Mestilа, якая належыць Linas Agro, вырабляе біядызелін.

Што тычыцца літоўскага рынку харчовага алею, то некалькі гадоў таму найбуйнейшымі імпарцёрамі былі гандлёвыя сеткі, якія засноўвалі для гэтага асобныя кампаніі. Цяпер гэтага ўжо няма.

Буйному гандляру выгодна адчыняць кампанію, падобную на Aliejynas ужо таму, што Літва – краіна ЕЗ, таму кампанія будзе брамай у ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках