Мабілізацыя Пяскова
1- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 19.09.2026, 12:46
- 1,828
Фота: Getty Images
Прэс-сакратар Крэмля быў сухі і маласлоўны.
Прэс-сакратар Пяскоў у першы дзень скандальных «выбараў» у Дзярждуму, на фоне масавых выклікаў людзей у ваенкамат для «ўдакладнення звестак», быў сухі і маласлоўны, каментуючы паведамленне агенцтва Bloomberg пра тое, што ў Расіі да канца 2026 года рыхтуюцца прызваць у войска 300 тыс. чалавек: «Не. Такіх планаў няма».
Дык што ж ёсць, калі не «планы»? Ужо прынятыя рашэнні? Сакрэтныя, вядома. Незразумела.
Да таго ж, хто Пяскову раскажа хоць пра планы, хоць пра рашэнні?
Ён за пару дзён да 24 лютага 2022 года з дапамогай крэмлёўскага відэарэгістратара Зарубіна запэўніваў, што ваенных дзеянняў супраць Украіны не будзе. Тады таксама «не было планаў». Потым ваенныя дзеянні пачаліся, і «усё пайшло паводле плана, строга па графіку» (то-бок «за тры дні» цягам чатырох з паловай гадоў).
Пяскоў праглынуў сліну, не папрасіў прабачэння за сваю хлусню, не патлумачыўся, працягвае працаваць на тым жа месцы, паўтараючы, што планаў няма.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»