16 красавiка 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найбольш карысны напой у спякоту

4
Названы найбольш карысны напой у спякоту

Рэкамендаваны лекарам-дыетолагам напой вас здзівіць.

Недахоп кіслароду і душнае разагрэтае паветра правакуюць розныя недамаганні - слабасць, санлівасць, галавакружэнне. Усё гэта прыкметы гіпавалеміі ад спёкі і гіпаксіі сэрца, печані, нырак і мозгу. Як жа дапамагчы свайму арганізму?

Лекарка-дыетолаг Вікторыя Савіцкая парэкамендавала ў гарачае летняе надвор'е піць адвар ліпавых кветак. Гэты напой, на думку спецыялісткі, ідэальна падыходзіць для таго, каб дапамагчы арганізму без страт перажыць летнія «катаклізмы», піша med2.ru.

Між іншым, адвар з кветак ліпы аказвае пазітыўнае дзеянне на галаўны мозг і ўнутраныя органы - пры гэтым ён абсалютна бясшкодны і падыходзіць для штодзённага ўжывання. Такое пітво (у выглядзе нямоцнага адвару) падыходзіць нават маленькім дзецям.

«Астуджаны адвар ліпы паказаны для аднаўлення нервовай сістэмы і сэрца пры сардэчнай недастатковасці, а таксама ў якасці лёгкага натуральнага заспакойлівага і снатворнага», - распавяла спецыялістка.

Лекарка нагадала, што гарачае надвор'е можа быць асабліва небяспечным пры схільнасці да арытміі і скокаў ціску, пры сардэчных хваробах і іншых захворваннях хранічнага характару. Для дапамогі саслабеламу арганізму існуе шмат прэпаратаў, але экспэртка падкрэсліла: прымаць іх трэба толькі пасля кансультацыі са спецыялістам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках