19 красавiка 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты працягваюць змагацца супраць забудовы ў Барысаве

2
Актывісты працягваюць змагацца супраць забудовы ў Барысаве

Жыхары Барысава бароняць ландшафтна-рэкрэацыйную зону, дзе забаронена жылое будаўніцтва.

Жыхары вуліцы Ватуціна працягваюць збор подпісаў супраць забудовы ўчастка сасновага лесу, які апынуўся сярод шматпавярховых дамоў.

Некалькі гадоў таму назад мясцовыя ўлады спрабавалі пачаць будаўніцтва чарговага жылога дома на гэтым месцы, аднак участак удалося абараніць, і на ўзроўні ўрада ён быў прызнаны ландшафтна-рэкрэацыйнай зонай, дзе забароненае жылое будаўніцтва, паведамляе ex-press.by.

Тым не менш, Барысаўскі райвыканкам у лютым 2018 года дазволіў пабудаваць тут праваслаўны храмавы комплекс у складзе царквы, царкоўнай лаўкі і нядзельнай школы.

Супраць забудовы сасновага бору выступілі многія жыхары навакольных дамоў, праводзіліся стыхійныя сходы (адзін з іх нават наведаў мясцовы дэпутат райсавета і спрабаваў пераканаць людзей у правільнасці пастановы мясцовай улады).

Грамадскія актывісты, якія выступаюць супраць забудовы, запісалі відэазварот да кіраўніцтва краіны, размясцілі яго ў YouTube і сталі збіраць подпісы нязгодных. Хоць прэс-служба епархіі зрабіла афіцыйную заяву, якая з'явілася на сайце царкоўнага ведамства, пра тое, што адмаўляецца ад ідэі будаўніцтва, подпісы працягваюць збіраць.

На сённяшні дзень, са слоў аднаго з ініцыятараў збору подпісаў супраць забудовы ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны Аляксея Сараева, удалося сабраць ужо больш за 1400 подпісаў, і збор працягваецца.

Мяркуецца, што да 26 чэрвеня - у гэты дзень афіцыйна павінна было завяршыцца грамадскае абмеркаванне, - лісты з подпісамі будуць перададзеныя ў райвыканкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках