25 красавiка 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brexit: у Лондане дзясяткі тысяч людзей заклікаюць да новага рэферэндуму

Brexit: у Лондане дзясяткі тысяч людзей заклікаюць да новага рэферэндуму

Паводле папярэдніх ацэнак, у дэманстрацыі бяруць удзел 50 тысяч чалавек.

У суботу, у другую гадавіну рэферэндуму, на якім брытанцы прагаласавалі за выхад сваёй краіны з ЕЗ, тысячы людзей выйшлі на пратэст у Лондане з патрабаваннем правесці новае ўсенароднае апытанне.

Як паведамляе BBC, людзі патрабуюць новага рэферэндуму наконт дамове з ЕЗ аб Brexit.

Арганізатары дэманстрацыі - кампанія "Голас народа" (People's Vote) - адзначаюць, што "пагадненне яшчэ не дасягнутае" і "голас народа павінен быць пачуты". Ініцыятыва з'явілася, паколькі старэйшыя міністры ўрада, Ліам Фокс і Дэвід Дэйвіс, сцвярджаюць, што Вялікабрытанія гатовая выйсці з перамоў з ЕЗ наогул без усякай угоды аб будучых стасунках.

Некаторыя з арганізатараў пераконваюць, што ў брытанцаў павінен быць выбар - пакінуць ЕЗ з пагадненнем, пра якое дамаўляецца ўрад, або застацца ў складзе Еўразвязу.

"Але самае важнае, што гэта не толькі пастанова 650 палітыкаў у Вестмінстары... Brexit - гэта велізарная справа, якую павінны разглядаць усе 65 млн людзей у краіне, менавіта таму людзі сёння мітынгуюць за народнае галасаванне", - заявіў Джэймс МакГроры з арганізацыі Open Britain.

Паводле папярэдніх ацэнак, у дэманстрацыі бяруць удзел 50 тысяч чалавек, паведамляе The Guardian.

Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕЗ 29 сакавіка 2019 года. Пагадненне з ЕЗ аб Brexit павінен таксама ўвосень ухваліць брытанскі парламент. Аднак цяпер не зразумела, што здарыцца, калі парламент прагаласуе супраць яго.

Фота: twitter.com/solucionesGB
Фота: twitter.com/solucionesGB
Фота: twitter.com/solucionesGB
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках