12 траўня 2026, aўторак, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуцін прымусіць Асада распусціць праўрадавыя апалчэнні

2
СМІ: Пуцін прымусіць Асада распусціць праўрадавыя апалчэнні
БАШАР АСАД

Дыктатар Сірыі гатовы падпісаць адпаведны ўказ.

Як паведамляе тэлеканал "Аль-Арабія", дыктатар Сірыі Башар Асад гатовы падпісаць указ, згодна з якім будуць расфармаваныя ўсе ўзброеныя групоўкі і апалчэнні, якія ўдзельнічалі ў сірыйскай грамадзянскай вайне на баку рэжыму.

Паводле публікацыі, адпаведнае пагадненне было дасягнута падчас нядаўніх перамоў Асада з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Сочы. Паводле інфармацыі канала, Пуцін прымусіў Асада ўнесці ва ўказ спецыяльны пункт, які прадугледжвае роспуск груповак, што фінансуюцца Іранам, піша newsru.co.il.

Як адзначаюць экспэрты, праўрадавыя ўзброеныя групоўкі зусім неабавязкова спыняць сваё існаванне - яны могуць быць уключаныя ў склад сірыйскага войска. Няясна таксама, ці будзе ўказ утрымліваць патрабаванне вывесці з Сірыі фундаваную Іранам "Хізбалу".

Сірыйскі міністр замежных спраў Валід аль-Муалім даў зразумець, што гэтага не адбудзецца. "Сірыя - суверэнная дзяржава, якая мае поўнае права самастойна вызначаць, з якімі краінамі супрацоўнічаць у барацьбе з тэрорам", - цытуе яго агенцтва SANA.

Аль-Муалім асабліва падкрэсліў, што іранскія дарадцы знаходзяцца ў Сірыі на запрашэнне законнага ўрада, з 2011 года дапамагаючы сірыйцам змагацца з тэрорам. Адказнасць за дзеянні тэрарыстаў палітык усклаў на Саудаўскую Арабію, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Турцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках