26 красавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск страчвае мільёны даляраў

11
Менск страчвае мільёны даляраў
ФОТА: REUTERS

Cталічны бюджэт не далічыўся значных сродкаў.

Амаль 2,3 млн BYN не паступіла ў бюджэт Менска ад продажу права арэнды дзяржаўнай маёмасці, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, піша «Экономическая газета».

Страты выявіліся падчас маніторынгу, які праводзіў КДК у пытанні пералічэння аплаты ў бюджэт за права заключэння дамоваў арэнды каппабудоваў, ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў і г.д., якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, атрыманай пры правядзенні аўкцыёнаў, за перыяд з 2013 да 2017 года.

Абавязковымі гэтыя плацяжы сталі яшчэ ў 2009 годзе. Але супрацоўнікамі КДК выявілася, што асобныя сталічныя арганізацыі гадамі не папаўнялі бюджэт. Паводле звестак установы, асноўныя вінаваўцы – ЖРЭА раёнаў Менска, асобныя ўправы адукацыі, арганізацыі фізічнай культуры і спорту, дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя.

Праз адсутнасць належнага кантролю і непрыманне дзейсных захадаў да вінаваўцаў бюджэт Менска не далічыўся значных паступленняў, мяркуюць у прэс-службе ўстановы. Прычым увесь гэты час адбывалася неабгрунтаванае прэміяванне кіраўнікоў арганізацый-вінаваўцаў.

Паводле вынікаў маніторынгу Камітэт дзяржкантролю прапанаваў Менгарвыканкаму «з удзелам усіх зацікаўленых ужыць комплексныя захады, накіраваныя на ліквідацыю дапушчаных парушэнняў, а таксама на спагнанне недаатрыманых бюджэтам грашовых сродкаў з змушэннем да адказнасці вінаватых службовых асобаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках