26 красавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначыўся пераможца фестывалю «Басовішча 2018»

Вызначыўся пераможца фестывалю «Басовішча 2018»

Галоўны прыз фестывалю атрымаў гурт «SnopSnoŭ».

Першы дзень фестывалю адзначыўся конкурсам маладых выканаўцаў. У конкурснай праграме ўдзельнічалі 4 гурты: электронны гурт «SnopSnoŭ», пост-панкавы праект «Nürnberg», гітарны дуэт «MorkvoЦвет», а таксама дуэт «Eryk i Ja». Апоўначы наведвальнікі фестывалю даведаліся, хто перамог у конкурсе маладых выканаўцаў. Цяперашнім пераможцам стаў гурт «SnopSnoŭ».

«Мы адчувалі задавальненне ад кожнага свайго выступу на фестывалі. Ён арганізаваны надзвычай прафесійна, мы падключылі сваё абсталяванне і граем, усё! Гэта неймаверна! Калі б у Беларусі быў такі ўзровень, мы ад кожнага канцэрту атрымлівалі б вялікае задавальненне», – сказаў вакаліст гурта Сяргей Іваноў у гутарцы з «Польскім радыё».

«Наша ўзнагарода значыць, што шлях, які мы прайшлі за адзін год, пройдзены нездарма. Гэта для нас галоўнае», – кажа Сяргей Іваноў.

Атрыманую ўзнагароду музыкі абяцаюць выдаткаваць на новы альбом, які ўжо распрацоўваецца.

Гурт быў заснаваны ў канцы 2015 года ў Менску. У ягоны склад акрамя Сяргея Іванова ўваходзяць Раман Еляневіч (сінтэзатар і бас) і гітарыст Раман Жарабцоў. Творчасць калектыву можна аднесці да такіх стыляў, як інды-рок і электронік-рок.

Аснова музыкі – сумесь фатальнага і электроннага гуку, дзе разам з гітарамі выкарыстоўваюцца сінтэзатары і сэмплер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках