12 траўня 2026, aўторак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган заклікаў чальцоў БРІКС прыняць Турцыю ў сваю групу

5
Эрдаган заклікаў чальцоў БРІКС прыняць Турцыю ў сваю групу
РАДЖЭП ЭРДАГАН

Ягоная заява прагучала на прэс-канферэнцыі групы ў Ёханэсбургу.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган заклікаў лідараў краін БРІКС прыняць ягоную краіну ў групу, паведамляе "Новое время".

Ягоная заява прагучала на прэс-канферэнцыі ў Ёханэсбургу 27 ліпеня, паведамляе Hurriyet Daily News у нядзелю, 29 ліпеня.

"Калі вы нас возьмеце, то групу будуць называць БРІКСТ, сказаў я", - адзначыў Эрдаган.

Паводле ягоных слоў, лідары краін, якія ўваходзяць у групу, прынялі ягоную прапанову цёпла.

"Асабліва Кітай сказаў, што ён выступае за пашырэнне. Я ўбачыў, што яны разглядаюць магчымасць удзелу іншых краін у сваёй групе. Яны не выступаюць супраць гэтага", - сказаў Эрдаган.

Эрдаган нагадаў, што Турцыя знаходзіцца сярод краін Вялікай дваццаткі.

"Хацелася б, каб яны распачалі неабходныя крокі, каб мы сталі часткай групы і занялі сваё месца ў БРІКС", - падкрэсліў прэзідэнт Турцыі.

Група БРІКС была заснаваная ў 2006 годзе. У яе ўваходзяць пяць краін: Бразілія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках