15 жнiўня 2026, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка дамаглася скасавання штрафу ДАІ

6
Берасцейка дамаглася скасавання штрафу ДАІ

У Берасці кіроўца не спрачалася з супрацоўнікамі ДАІ і прызнала віну, але запісы камер дапамаглі вярнуць выплачаны штраф.

На вуліцы Маскоўскай у Берасці інспектар аштрафаваў 26-гадовую дзяўчыну на Peugeot за праезд скрыжавання на забараняльны сігнал святлафора. З дапамогай пракуратуры берасцейка змагла давесці сваю невінаватасць і дамаглася скасавання штрафу, піша tut.by.

Інцыдэнт адбыўся ў красавіку. Дзяўчына ехала на Peugeot праспектам Рэспублікі. На скрыжаванні яна павярнула на вуліцу Маскоўскую: на дадатковай секцыі святлафора, як ёй здавалася, гарэла зялёная стрэлка. Калі кіроўца скончыла манеўр, яе спыніў інспектар ДАІ. Ён паведаміў дзяўчыне, што стоп-лінію яна праехала на чырвонае. Яе аштрафавалі за праезд скрыжавання на забараняльны сігнал святлафора, дзяўчына прызнала сваю віну і аплаціла штраф на месцы - 24,5 рубля.

Праз некаторы час, прааналізаваўшы сітуацыю, кіроўца засумнявалася ў высновах супрацоўніка ДАІ. На шчасце, на скрыжаванні, якое яна перасякала, была ўсталяваная вонкавая камера відэаназірання. Дзяўчына звярнулася да кампаніі - ўладальніцы камеры і перагледзела фрагмент са сваім удзелам. Высветлілася, што на Маскоўскую яна паварочвала на зялёнае святло! Дзяўчына папрасіла не выдаляць запіс і напісала зварот у гарадскую пракуратуру.

Штраф у выніку скасавалі - цяпер дзяўчыне вернуць выплачаную суму.

«Калі ёсць сумневы ў парушэнні правілаў дарожнага руху, то лепш не прызнаваць сваю віну на месцы. Хай інспектар складае пратакол. Тады ў вас будзе магчымасць рэалізаваць свае правы, прадугледжаныя законам, а інспектар павінен будзе даводзіць вашу вінаватасць ва ўчыненні правапарушэння», - раіць старэйшая памочніца пракурора Берасця Таццяна Пляскач.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках