3 траўня 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына стварае агенцтва кібербяспекі

1
Нямеччына стварае агенцтва кібербяспекі

Новая ўстанова павінна забяспечыць Бундэсвер і спецслужбы краіны неабходнымі сродкамі для абароны ад кібератакі.

Федэральны ўрад Нямеччыны з ініцыятывы міністэрства абароны і міністэрства ўнутраных спраў краіны распрацоўвае планы для стварэння дзяржаўнага агенцтва для развіцця кіберзброі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Урад плануе ўхваліць стварэнне "агенцтва для інавацый у сферы кібербяспекі" на сваім пасяджэнні ў сераду, 15 жніўня.

Новае ведамства павінна забяспечыць Бундэсвер і спецслужбы краіны неабходнымі сродкамі для абароны ад кібератак. Чакаецца, што дзякуючы агенцтву ўрадавыя структуры будуць валодаць прадуктам для аналізу пагроз і магчымага віртуальнага ўдару ў адказ і не будуць вымушаныя чакаць яго з'яўлення на рынку і купляць.

Такім чынам, як паказана ў прапанове міністра абароны ФРГ Урсулы фон дэр Ляен (і кіраўніка МУС Хорста Зеехофера, агенцтва "зробіць надзейны ўнёсак у гарантаванне бяспекі будучыні Нямеччыны".

У стварэнні ўстановы Нямеччына арыентуецца на адпаведныя дзяржаўныя агенцтвы ЗША і Ізраіля. Міністэрства абароны плануе у 2019 і 2020 гадах выдаваць штогод блізу 50 мільёнаў еўраў на даследаванні і тэхналагічныя распрацоўкі ў кіберсектары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках