2 траўня 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыры менскай падземкі патрапілі пад незвычайны «дождж»

3
Пасажыры менскай падземкі патрапілі пад незвычайны «дождж»

Працоўныя пашкодзілі вадаправод.

Удзень 11 жніўня ў тунэлі паміж станцыямі «Фрунзенская» і «Няміга» прайшоў невялікі «гразевы дождж». Пра гэта tut.by паведаміў адзін з пасажыраў менскага метро.

- Мы ехалі ў трэцім вагоне. Састаў рухаўся вельмі павольна, практычна спыніўся, пачуўся шум, і мы апынуліся забрызганыя брудам, - распавёў сведка. Са слоў мужчыны, гэта была «вада з пяском і смеццем», запэцканы быў ня ён адзін.

Прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Дроб паведаміў, што ўсё адбылося прыкладна а 14.30 праз пашкоджанне вадаправода на вуліцы Абойная. Яго прабіла нейкая іншая арганізацыя, якая вяла там рамонтныя работы.

Ваду аператыўна перакрылі, на працягу гадзіны ўсе непаладкі былі ліквідаваныя.

- Рух цягнікоў пры гэтым не спынялі. Метрапалітэн працаваў у штатным рэжыме, - дадаў Андрэй Дроб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках