3 траўня 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія выходзіць на вуліцу

5
Румынія выходзіць на вуліцу

Напружанне ў краіне не спадае.

Па ўсёй Румыніі адбываюцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннямі адстаўкі ўрада, паведамляе ru.euronews.com.

Толькі ў Бухарэсце напярэдадні на вуліцы горада выйшлі больш за 20 тысяч чалавек. Ужо найбліжэй да ночы пратэст перацёк у цяжкія сутыкненні з паліцыяй, пацярпелі больш за 450 чалавек.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, які знаходзіцца ў апазіцыі да ўрада, катэгарычна асудзіў гвалт на плошчы Вікторыі і, з яго слоў, «жорсткае ўмяшанне жандармерыі». Ёханіс запатрабаваў ад кіраўніка МУС усталяваць, ці не перавысілі паліцэйскія свае паўнамоцтвы.

Карыстальнікі сацыяльных сетак адкрыта абвінавачваюць урад краіны ў наўмыснай праяве гвалту, а таксама гавораць пра стварэнне «таталітарнай дзяржавы». Чарговая акцыя пратэсту запланаваная на вечар суботы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках