26 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лайма Вайкуле: Я нават не ўяўляла, што людзі такія звяры

55
Лайма Вайкуле: Я нават не ўяўляла, што людзі такія звяры
Лайма Вайкуле

Латвійская спявачка выказалася наконт Крыма і стала чужой у РФ.

Спявачка Лайма Вайкуле шакаваная той рэакцыяй, якую выклікалі яе выказванні пра Крым. У інтэрв'ю радыё Baltkom яна заявіла, што не чакала такога ад сваіх калег па цэху, паведамляе «Эхо Москвы».

«Сказаць па шчырасці, мне проста хочацца цяпер маўчаць, наогул не хачу размаўляць.

Я нават не ўяўляла, што людзі такія звяры. Скажу шчыра. Можа быць, таму, што я ніколі не гляджу тэлевізар. Я цяпер першы раз яго ўключыла паглядзець, якая рэакцыя, што там адбываецца... [Лайма глядзела праграму па тэлеканале Расея «60 минут», дзе абмяркоўваліся яе выказванні - Рэд.] мне здаецца, што людзі сышлі з розуму. Яны абсалютна замбаваныя. Яны нават не чуюць, што кажуць. Куды ім хочацца павярнуць, туды яны і паварочваюць. Журналісты - правакатары і хлусы, вось мае ўражанні», - сказала спявачка.

Лайма заявіла, што ёй абыякава, чым гэты скандал можа скончыцца.

«Так мне пляваць, чым гэта скончыцца! Разумееце - пляваць! Я з вар'ятамі не збіраюся весці перамовы. Вось і ўсё», - сказала яна.

Лайма шкадуе, што калегі па цэху павялі сябе такім чынам.

«Мне іх вельмі шкада. Яны паказалі свой твар. Яны бедныя людзі, якія не ведаюць як сябе паказаць. Я нават не ведаю, што сказаць, я ў жыцці не каментавала ні аднаго артыста, які нешта рабіў. Гэта проста сорамна, злосна і непрыгожа. Гэта рэўнасць, зайздрасць. Гэта жудасна. Брыдка проста», - заявіла Лайма.

Са слоў спявачкі, яна не хоча больш удзельнічаць у скандале.

«Ні рэагаваць, ні казаць пра гэта нічога больш не збіраюся. Хай лечацца. Хворыя людзі хай лечацца», - сказала спявачка.

Нагадаем, выступаючы на прэс-канферэнцыі перад канцэртам у Адэсе, Вайкуле заявіла, што ў Крым не паедзе па-за залежнасці ад памеру ганарару, бо еўрапейцам «гэта забаронена». У Расеі негатыўна адрэагавалі на словы Вайкуле, крымскія палітыкі прыстрашылі ўнесці спявачку ў спіс ворагаў паўвострава, а сенатар Франц Клінцэвіч анансаваў магчымыя праблемы для Вайкуле і на астатняй тэрыторыі Расеі, калі яна збярэцца туды на гастролі. Некаторыя калегі таксама асудзілі словы спявачкі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках