15 жнiўня 2026, Субота, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ

4
Ва Украіне турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ

У аўтобусе раптам адмовілі тармазы.

Ва Украіне турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ - з'ехаў з дарогі ў кювет і знёс плот.

Адбылося гэта ўначы 22 жніўня ў Каламыі ў Івана-Франкоўскай вобласці.

Як інфармуе сайт ntktv.ua, у салоне быў 41 чалавек - грамадзяне нашай краіны ехалі на адпачынак. На шчасце ніхто з іх не пацярпеў. Аўтобус атрымаў пашкоджанні.

Кіроўца кажа, што ў аўтобусе раптам адмовілі тармазы. Праваахоўнікі мяркуюць, што ён мог заснуць за стырном. На яго склалі адміністрацыйны пратакол.

ФОТА: NTKTV.UA
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках