Пасля суда паводле «справы прафзвязу» затрыманыя Максім Вінярскі і Мікалай Статкевіч
24- 24.08.2018, 13:35
- 36,433
Затрыманыя 12 актывістаў.
Пасля суда над лідарамі прафзвязу РЭП Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам прайшлі масавыя затрыманні. Да будынку суду пад'ехаў чырвоны аўтобус, з якога выйшлі супрацоўнікі АМАП і затрымалі блізу 12-ці актывістаў, якія падтрымлівалі лідараў незалежнага прафзвязу. Сярод затрыманых - актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Вольга Нікалайчык, Леанід Кулакоў, Мая Навумавa, Максім Вінярскі.
Таксама быў затрыманы лідар БНК Мікалай Статкевіч і актывісты Аляксандр Абрамовіч, Уладзімір Неўмяржыцкі.
Камандаваў затрыманнямі камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба.
Яны дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна.

Нагадаем, сёння актывісты прафзвязу РЭП, «Еўрапейскай Беларусі» і «Народнай Грамады» прыйшлі да адміністрацыі Лукашэнкі і патрабавалі вызваліць лідараў незалежнага прафзвязу. Каля адміністрацыі дыктатара сабраліся блізу 50 чалавек.
Нагадаем, што Рада БНК заклікала да салідарнасці з Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. Рада заклікала актывістаў выйсці да адміністрацыі Лукашэнкі з патрабаваннямі спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць лідараў прафзвязу РЭП, грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.