Украінскі спецыяліст узначаліў магілёўскі ФК «Днепр»
- 3.08.2018, 21:14
- 7,984
Апошнім клубам Сяргея Літоўчанкі быў кіеўскі «Арсенал».
Украінскі спецыяліст Сяргей Літоўчанка ўзначаліў магілёўскі «Днепр», паведамляе «Прессбол».
Кантракт з трэнерам будзе заключаны як толькі будзе атрыманы спецыяльны дазвол на працу ў Беларусі. Апошнім клубам Сяргея Літоўчанкі быў кіеўскі «Арсенал», з якім ён у стаў чэмпіёнам украінскай першай лігі і выйшаў у прэм'ер-лігу. Новы настаўнік ужо прыбыў у Магілёў і быў прадстаўлены камандзе.
