11 жнiўня 2026, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераехаць у Італію і есці шакалад: Nutella шукае дэгустатараў

6
Пераехаць у Італію і есці шакалад: Nutella шукае дэгустатараў

З патрабаванняў да кандыдатаў - не мець алергіяй і ўмець карыстацца кампутарам.

Nutella прапануе працу мары - кампанія шукае 60 «пачуццёвых суддзяў», якія гатовыя пераехаць у італьянскі горад Альба, дзе знаходзіцца завод вытворцы шакаладнай пасты. Гэта не вакансія на доўгія гады, а аплачваная стажыроўка з канкурэнтаздольным заробкам на тры месяцы - пачынаючы з 30 верасня, паведамляе kyky.org.

За тры месяцы дэгустатараў навучаць «правільнай тэрміналогіі для апісання смакавых адчуванняў». Найлепшых стажораў возьмуць на пастаянную парт-тайм працу - дэгуставаць арэхавую пасту трэба будзе два разы на тыдзень па некалькі гадзінаў.

З патрабаванняў да кандыдатаў - не мець алергіі і ўмець карыстацца кампутарам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках