11 жнiўня 2026, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай урачыста адкрылі народны помнік паўстанцам 1863 года

1
Пад Лідай урачыста адкрылі народны помнік паўстанцам 1863 года
ФОто: «Новы час»

Актывісты маюць намер дамагацца афіцыйнага прызнання помніка героям з боку ўладаў.

Сёння ў Лідскім раёне грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года, быў афіцыйна адкрыты мемарыяльны знак, праца над якім вялася цягам паўгода, піша «Новы час».

«Сёння адбылося сапраўднае адкрыццё нашага народнага мемарыяла і ўпершыню за 3 гады цырымонія ўшанавання паўстанцаў 1863 года», - распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства Сяргей Пантус.

Удзельнікі цырымоніі зачыталі больш за 400 імёнаў паўстанцаў 1863 года з Лідскага павета. Мясцовы актывіст Станіслаў Суднік распавёў пра наступствы паўстання для сем'яў і мястэчак. Святары праваслаўнай аўтакефальнай царквы асвяцілі помнік. Завяршылася мерапрыемства канцэртам бардаў.

ФОто: «Новы час»

Са слоў Пантус, такія мерапрыемствы важна праводзіць, «каб мы памяталі».

«Каб мы памяталі сваю гісторыю, памяталі не толькі трагічныя - што таксама важна - падзеі, але і гераічныя. Гэта натхняе будаваць дзяржаву ў будучыні, будаваць нацыю, гэта дае надзею, што Беларусь жыве і будзе жыць», - сказаў на заканчэнне ён.

«На гэтым месцы знаходзіцца сапраўдная магіла, тут пахаваныя блізу 30 паўстанцаў 1863 года. Краязнаўцы кажуць, што гэта быў атрад з Наваградскага павета, які прабіваўся на Віленшчыну і даў апошні бой расейскім карнікам», - распавёў актывіст Вітольд Ашурак.

З ягоных слоў, тады з'явіўся першы помнік на гэтым месцы, потым у 1995 годзе былі ўстаноўлены два дубовыя крыжы, быў стары польскі камень. Год таму за справу ўзяліся мясцовыя грамадскія актывісты, якія працавалі над новай канцэпцыяй памятнага знака ўсё лета і працягнулі ў гэтым годзе. Аўтар мастацкага аздаблення мясцовы мастак Максім Рунец.

«Гэты мемарыял я ўважаю прыкладам таго, што трэба, каб аб'яднаць нацыю», - падкрэсліў Вітольд Ашурак.

«Мы будзем дамагацца афіцыйнага прызнання помніка з боку ўладаў, унясення яго ў спіс гістарычных месцаў рэгіёну, імкнуцца, каб зрабіць гэта месца папулярным сярод моладзі, дзяцей, каб настаўнікі з цягам часу прывозілі іх сюды і расказвалі пра нашу гісторыю», - распавёў актывіст Валерый Мінец.

З ягоных слоў, трэба дамагацца, каб памяць аб паўстанні жыла вечна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках