10 кастрычнiка 2026, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназаўцы «Альфы» СБУ паразілі найноўшы расійскі ЗРК «Панцыр-СМД-Е» на зенітнай вежы

Спецназаўцы «Альфы» СБУ паразілі найноўшы расійскі ЗРК «Панцыр-СМД-Е» на зенітнай вежы
Ілюстрацыйнае фота

Відэафакт.

Спецназаўцы Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» СБУ ўпершыню паразілі найноўшую расійскую сістэму супрацьпаветранай абароны «Панцыр-СМД-Е», размешчаную на спецыяльнай зенітнай вежы.

Такія вышынныя платформы расійскія акупанты звычайна ўсталёўваюць у тылавых раёнах, аддаленых ад лініі фронту.

Кадры знішчэння комплексу ўвайшлі ў падборку баявых дзеянняў спецназаўцаў «Альфы».

Таксама, паводле звестак СБУ, цягам месяца байцы падраздзялення ліквідавалі больш за 7600 акупантаў, а таксама паразілі 26 сродкаў СПА, 16 РСЗА, 33 артылерыйскія сістэмы і САУ і 13 сродкаў РЛС і РЭБ.

Акрамя таго, былі знішчаны тысячы беспілотнікаў, адзінак аўтамабільнай тэхнікі і сродкаў сувязі праціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲