ЗША падтрымалі Украіну ў стварэнні памеснай царквы
2- 11.09.2018, 21:55
- 10,042
ЗША падтрымліваюць Украіну ў пытанні стварэння адзінай Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Пра гэта заявіў амбасадар Злучаных Штатаў у асобных даручэннях у пытаннях міжнароднай рэлігійнай свабоды Сэмюэль Браўнбэк падчас сустрэчы з Пятром Парашэнкам у Кіеве, паведамляе liga.net.
Парашэнка распавёў амбасадару з крокамі, якія ажыццяўляюцца на шляху стварэння Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Прэзідэнт Украіны падзякаваў амерыканскай старане за актыўную падтрымку Украіны ў гэтым працэсе.
«У сваю чаргу, пасол Браўнбэк запэўніў, што Злучаныя Штаты і надалей будуць падтрымліваць Украіну ў барацьбе за аднаўленне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці і праве мець адзіную Украінскую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву», - сказана ў паведамленні.
Таксама Парашэнка прыцягнуў увагу прадстаўніка ЗША да шматлікіх звестак аб парушэнні правоў і свабод чалавека, сярод іншага ў рэлігійнай свабодзе, на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях.
Суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць жорсткага адказу на сістэмныя пераследы ў акупаваным Данбасе і Крыме ўкраінскіх вернікаў УПЦ КП, Украінскай грэка-каталіцкай царквы, прадстаўнікоў іншых веравызнанняў.
31 жніўня паведамлялася, што Сусветны патрыярх Варфаламей заявіў Маскоўскаму патрыярху Кірылу, што пастанова аб наданні аўтакефаліі ўкраінскай царквы прынята і працэсы запушчаныя.