25 красавiка 2024, Чацвер, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая яшчэ адна важкая прычына піць каву ранкамі

1
Названая яшчэ адна важкая прычына піць каву ранкамі

Партугальскія навукоўцы зрабілі важнае адкрыццё.

Партугальскія навукоўцы падалі новыя звесткі, якія пацвярджаюць карыснасць звычкі піць каву, пра што падрабязна распавёў часопіс Nephrology Dialysis Transplantation.

Высветлілася, што кафеін вельмі карысны для людзей з хворымі ныркамі, піша postimees.ee.

«Спажыванне кафеіну зніжае рызыку заўчаснай смерці ў людзей з хранічнай хваробай нырак", - падаюцца ў выданні словы спецыялістаў.

Цягам 12 гадоў даследчыкі назіралі за групай з амаль 5 тысяч чалавек, у якіх у анамнезе значылася ныркавая недастатковасць. Падчас свайго даследавання навукоўцы звярнулі ўвагу на тое, што заўзятыя каваманы з ліку назіраных пацыентаў мелі самую высокую працягласць жыцця і самую мінімальную рызыку заўчаснай смерці.

У выніку было ўстаноўлена: імавернасць смяротнасці пры спажыванні вялікай колькасці кавы людзьмі з хранічнай хваробай нырак зніжаецца на чвэрць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках