21 лiстапада 2026, Субота, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія БПЛА прама цяпер масіравана атакуюць Ленінградскую вобласць РФ

Украінскія БПЛА прама цяпер масіравана атакуюць Ленінградскую вобласць РФ
Иллюстративное фото: Данные ИИ

Пад удар трапілі вайсковыя і стратэгічныя аб’екты.

У ноч на суботу, 21 лістапада, Сілы абароны Украіны нанеслі масіраваныя паветраныя ўдары па стратэгічных аб’ектах у Ленінградскай вобласці Расіі.

Атака працягваецца да гэтага часу, піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.

Пагрозу беспілотнікаў у паветранай прасторы Ленінградскай вобласці 21 лістапада абвясцілі прыблізна а 02:35 па маскоўскім часе.

Незадоўга пасля гэтага ў розных раёнах гэтага расійскага рэгіёна прагучалі выбухі.

Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка заявіў, што ў рэгіёне магчымае паніжэнне хуткасці мабільнага інтэрнэту.

Ён сцвярджае, што станам на 05:08 па маскоўскім часе 21 лістапада ў небе над Ленінградскай вобласцю расійская супрацьпаветраная абарона нібыта збіла 38 украінскіх БПЛА. Якія менавіта аб’екты ў ноч на 21 лістапада атакавалі ўкраінскія БПЛА каля Санкт-Пецярбурга, пакуль яшчэ невядома.

У Ленінградскай вобласці знаходзіцца вельмі шмат вайсковых і стратэгічных аб’ектаў, і Сілы абароны Украіны рэгулярна наносяць па іх паветраныя ўдары.

Напрыклад, у ноч на 16 лістапада ўкраінскія дроны атакавалі марскі порт Усць-Луга ў Фінскім заліве. Праз яго Расія адпраўляе на экспарт нафту і нафтапрадукты, а грошы, атрыманыя за іх продаж, траціць на працяг вайны супраць Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲