18 верасня 2026, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах ушанавалі памяць Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і Завадскага

1
У Нідэрландах ушанавалі памяць Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і Завадскага

Дзесяць гадоў таму ў Эйндховене былі пасаджаныя чатыры дубы ў памяць пра зніклых беларусаў.

У горадзе Эйндховен ля жывога мемарыяла «Чатыры дрэвы» прайшла цырымонія памяці гвалтоўна зніклых беларусаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Чатыры дубы былі пасаджаныя дзесяць гадоў таму ў памяць пра гвалтоўна зніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку і Дзмітрыя Завадскага.

Як паведамляе сайт грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем», мерапрыемства адкрыла Лера Красоўская - дачка Анатоля Красоўскага. На цырымоніі выступілі прадстаўнік «Міжнароднай Амністыі» Крысці Мядэма, Тон Кітсэн з Федэрацыі нідэрландскіх прафсаюзаў, ад імя гарадскіх уладаў Эйндховена - Мары-Эн Скреврс.

Паэтка Джэсіка Бартэлс прачытала вершы, прысвечаныя гвалтоўна зніклым беларусам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках