2 траўня 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няспраўны банкамат прынёс амерыканцу мільёны

Няспраўны банкамат прынёс амерыканцу мільёны
Фота: New York Lottery

Ён мог бы атрымліваць невялікія выплаты некалькі гадоў, але палічыў за лепшае забраць увесь здабытак адразу.

Амерыканец выйграў галоўны прыз у латарэю і патлумачыў сваё шанцаванне няспраўным банкаматам. Як піша lenta.ru, пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце латарэй штата Нью-Ёрк.

Тэхнік Дэніэл Грынэл (Daniel Grinnell) з горада Рочэстэр адправіўся ўвечары ў краму, дзе звычайна купляў латарэйныя білеты. Але банкамат у ёй не працаваў, таму яму давялося пайсці да іншай крамы. Там ён зняў 40 даляраў, купіў некалькі білетаў і выйграў 27 даляраў.

На невялікі выйгрыш мужчына надумаў набыць яшчэ латарэйных білетаў у звыклай краме. Ён сцёр ахоўны пласт у аўто, бо падумаў, што ў краме яму не пашанцуе. Як высветлілася, ён выйграў максімальны прыз. «Я не верыў сваім вачам. Я праверыў яго блізу ста разоў. А затым паставіў свой подпіс на ім і прыбраў падалей», - распавёў ён.

Грынэл мог бы атрымліваць невялікія выплаты некалькі гадоў, але палічыў за лепшае забраць суму адразу. Пасля ўсіх падаткаў і ўтрыманняў яму выплацяць 1 558 576 даляраў.

На гэтыя грошы ён плануе паклапаціцца аб адукацыі сына і купіць сабе дом.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках