18 верасня 2026, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін сказаў гэта сам

2
Пуцін сказаў гэта сам

Ясней не бывае.

Злачынца-Пуцін звярнуўся да расійскіх тэлегледачоў з заклікам абавязкова прыйсці і прагаласаваць. Ён наўпрост звязаў яўку на гэтыя невыбары з мэтай рашысцкай хунты — прадэманстраваць, цытую ўпыра, «што за нашымі байцамі — мільёны людзей». Прыйшоў — падтрымаў вайну і ГУЛАГ.

Ясней не бывае: нягоднікам-уладцам патрэбная яўка. Тыя, хто прыйдуць, якраз яе і пакажуць, якую рашысці патлумачаць менавіта падтрымкай пуцінскага фэсбэшнага курсу не проста на працяг вайны, а на яе далейшае ўзмацненне. Так, пуцінская фраза выразна звязвае яўку і пашырэнне агрэсіі. Пуцін паказаў алгарытм.

Улады патрабуюць вашага «галасавання», то бок добраахвотнага ўдзелу ў махлярстве Крамля, з мэтай пасля гэтага і вас забіць, знішчыць Украіну, уварвацца далей у Еўропу, загубіць вашых родных і блізкіх, сцерці з твару Зямлі і саму Расію, бо Пуцін і яго банда — забойцы і ўласнага насельніцтва.

Тыі, хто жадае прагаласаваць і агітуе за яўку, слухайце: вам у твар з тэлеэкрана галоўны вертухай расійскага ГУЛАГа ўжо сам патлумачыў, навошта цяпер, на гэтым этапе міжнароднага злачынства, якое доўжыцца, вы патрэбныя яму ў масоўку. Ён ваш «пратэстны» прыход да урнаў абяцае выдаць за вашу падтрымку яго самога, каму б вы ні аддалі свае галасы. Падкрэслім: ужо не адвярцецца, Пуцін сказаў гэта сам. Вам!

Мала таго, што там усё падлічаць у СВАю карысць, але на вас ляжа атрутная пляма саўдзелу. Хунта дзейнічае якраз так, каб ператварыць любога, хто сядзе гуляць з ёй «у карты», у афіцыйна абвешчаных прыхільнікаў. Так дзейнічае ўлада спецслужбаў, што захапіла Расію, якая забівае ўкраінцаў проста цяпер, калі вы чытаеце гэты тэкст.

Вы — менавіта вы! — гатовыя быць саўдзельнікамі Пуціна ў масавых забойствах? Ён зусім наглядна папрасіў менавіта вас гэта зрабіць. Дык як?..

Аляксандр Адэльфінскі, kasparovru.com

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках