2 траўня 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрагент «Раскосмасу» ўцёк з РФ з дзяржаўнай таямніцай

13
Контрагент «Раскосмасу» ўцёк з РФ з дзяржаўнай таямніцай
ФОТА: АЛЕГ ЯКАЎЛЕЎ/РБК

Абвешчаны вышук.

Следчы камітэт Расеі абвясціў у міжнародны вышук уладальніка будаўнічай кампаніі "Інжынерныя сістэмы" Сяргея Сласціхіна, якога вінавацяць у махлярстве ў асабліва вялікай суме. Пра гэта паведамляе РБК.

Са звестак следства, бізнэсовец хаваецца ў ЗША. 20 верасня ён быў завочна арыштаваны Басманным судом Масквы.

Кампанія Сласціхіна мела доступ да дзяржаўнай таямніцы і ліцэнзію "Раскосмасу" для работы ў касмічнай галіне.

У дачыненні да Сласціхіна распачата некалькі крымінальных спраў, шкоду за якія ацэньваюць на "сотні мільёнаў рублёў", распавяла крыніца РБК. Кампанія Сласціхіна выступала контрагентам на мностве аб'ектаў "Раскосмасу". Цяпер "Інжынерныя сістэмы" лічацца банкрутам. Супрацоўніцтва з дзяржкарпарацыяй кампанія спыніла блізу трох гадоў таму, адзначыў суразмоўца выдання.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках