7 верасня 2026, панядзелак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Вілейкі не хочуць працаваць у ДАІ

17
Жыхары Вілейкі не хочуць працаваць у ДАІ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Не вабіць нават заробак.

Інспектараў ДПС і ўчастковых міліцыянтаў бракуе ў Вілейскім РАУС, паведамляе Kraj.by.

У штаце аддзялення ДАІ РАУС павінна быць 10 інспектараў. Цяпер працуе толькі 6.

- Са жніўня мінулага года з розных прычын у нас сышлі са службы 4 інспектары, 1 перавёўся ў Менск ва ўправу ДАІ УУС Менскай вобласці. Мы запрашаем на працу новых супрацоўнікаў, але ўсе, хто хоча працаваць у ДАІ, стараюцца ўладкавацца ў сталіцы. Але ж у раёнах змагацца з парушальнікамі ПДР таксама трэба. Адток кадраў у Менск - праблема не толькі Вілейскага раёна, але і ўсякага раённага цэнтра, - распавяла намесніца начальніка Вілейскага РАУС у ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Кацярына Млечка.

Для таго, каб уладкавацца на працу ў ДАІ, трэба мець любую вышэйшую адукацыю, альбо сярэднюю спецыяльную юрыдычную. У асобных выпадках падыдзе нават сярэдняя спецыяльная адукацыя іншай галіны, напрыклад, механізацыі сельскай гаспадаркі. Акрамя гэтага, неабходнае пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В». Прэтэндэнт на пасаду інспектара ДАІ павінен быць ваеннаабавязанага ўзросту - ад 18 да 28 гадоў. Прычым, неабавязкова, каб ён адслужыў у войску.

Не возьмуць у ДАІ, калі ёсць больш за 5 парушэнняў КоАП. А калі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягвалі за знаходжанне п'яным у грамадскім месцы, дробнае хуліганства, браканьерства або кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення - у ДАІ не прымуць.

Новага работніка адпраўляюць у навучальны цэнтр у сталіцу. Падчас вучобы выплачваецца службовы аклад.

Пасля гэтага малады інспектар атрымлівае пагоны лейтэнанта міліцыі. І заробак сумай 800-900 рублёў.

- Але нават гэты, немаленькі для Вілейкі заробак, не вабіць моладзь, - адзначае Кацярына Млечка. - Усе наровяць з'ехаць служыць у Менск, дзе ім будуць плаціць такія ж грошы. Але ў сталіцы ж яшчэ давядзецца зняць кватэру, а кампенсуюць аплату за жыллё ўсяго толькі на 1,5-2 тарыфнай стаўкі. Гэта блізу 200 рублёў. Многія, пажыўшы і папрацаваўшы ў Менску, рады б вярнуцца дадому, але трымае кантракт, які ўкладаецца на 5 гадоў. У выніку некаторыя проста кідаюць гэтую працу, звальняюцца і шукаюць сабе ў сталіцы грамадзянскую прафесію. Таму, я б рэкамендавала моладзі заставацца працаваць на малой радзіме.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках