19 красавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзянісава: Расейскі рэжым перасягнуў савецкі таталітарызм

Дзянісава: Расейскі рэжым перасягнуў савецкі таталітарызм
АЛЕГ СЕНЦОЎ

Больш за 80 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах за свае палітычныя погляды.

Расейскі рэжым, перасягнуўшы савецкі таталітарызм, зноў разгарнуў тэрор супраць украінскага народа. Ён імкнецца цалкам ліквідаваць моўную, культурную і нацыянальную ідэнтычнасць на захопленых тэрыторыях нашай дзяржавы. Гэта масава адбываецца ў акупаваным Крыме, паведамляе atr.ua.

З такімі словамі Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава звярнулася да народа Украіны ў Дзень ўкраінскага палітвязня.

«Людзей выкрадаюць, праводзяць ператрусы, арыштоўваюць, катуюць, інкрымінуюць выдуманыя злачынства. Хоць напраўду, палітвязнямі ў Расеі ўкраінцы могуць стаць толькі за сваю грамадзянскую пазіцыю», - напісала яна на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Сярод сучасных палітычных зняволеных Алег Сянцоў, Станіслаў Кліх, Павел Грыб, Раман Сушчанка, Казіма Аметаў, Асан Чапух, Бекір Дэгерменджы, Рэмзі Меметаў, Нуры Прымаў. Усяго больш за 80 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах за свае палітычныя погляды.

«Я перакананая, што менавіта любоў да Радзімы дапаможа ўкраінскім палітвязням вытрымаць усе катаванні і перамагчы», - адзначыла Дзянісава.

У сваю чаргу, Дзянісава заявіла, што будзе «прыкладаць максімум намаганняў для вызвалення ўсіх суайчыннікаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках