Расійскі Расельгаснагляд знайшоў прэпарат ад паразітаў у каўбасе з Беларусі
1- 18.09.2026, 10:55
- 1,150
Яе выпускае адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Брэсцчыны.
Расійскія спецыялісты ізноў выявілі парушэнні ў прадукцыі з Беларусі. На гэты раз пытанні ўзніклі да каўбасных вырабаў з мяса птушкі.
З-за гэтага вытворцу вырашылі ўзяць на ўзмоцнены лабараторны кантроль. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце Расійскага Расельгаснагляду.
Парушэнне выявілі ў прадукцыі аднаго з найбуйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі па вырошчванні курэй-бройлераў і вытворчасці курынага мяса.
Ідзе пра ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», размешчанае ў Баранавіцкім раёне.
У каўбасных вырабах з мяса птушкі гэтага вытворцы выявілі дынітракарбанілід — прэпарат, які выкарыстоўваюць для лячэння паразітаў у жывёл.
Паколькі парушэнне выявілі ўпершыню, пастаўкі прадукцыі прадпрыемства забараняць не сталі. Замест гэтага вытворцу ўзялі на ўзмоцнены лабараторны кантроль.
Цяпер яго прадукцыю будуць правяраць больш грунтоўна: пры пастаўках спецыялісты будуць адбіраць узоры для дадатковых даследаванняў.