28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палескія рыбакі і паляўнічыя выйшлі на стыхійны сход

21
Палескія рыбакі і паляўнічыя выйшлі на стыхійны сход

Палешукі змагаюцца супраць перадачы нацыянальнаму парку «Прыпяцкі» возера Чырвонага.

Трэцяе велічынёй возера ў Беларусі - Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне - улюбёнае месца не толькі мясцовых жыхароў. Сюды з'язджаюцца людзі з розных куткоў краіны - летам на беразе стаць няма дзе, распавядаюць kp.by палешукі. Для іх Чырвонае - гэта не толькі адпачынак, але і ежа. Таму вестка пра тое, што нацыянальны парк «Прыпяцкі» мае намер узяць возера ў арэнду, шакавала і раззлавала жыхароў раёна.

- На Чырвоным палююць, у асноўным, на качку. Апошнія гады арандатарамі паляўнічых угоддзяў возера з'яўляецца лясгас і нацпарк. За лясгасам пакуль дзве траціны часткі. І калі ў нацпарку разавы паляўнічы тур каштуе 20 рублёў, то ў лясгасе - 6 рублёў. Але нават пры гэтым узяць тур у нацпарка мясцовым людзям амаль немагчыма - затое чыноўнікам з Менска, замежнікам іх даюць. Доўга ішлі спрэчкі, і ў выніку разважылі, што будзе адзін гаспадар - нацпарк. І мясцовыя паляўнічыя асцерагаюцца, што тады яны ўвогуле не змогуць атрымаць тыры. Нам абяцаюць, што будуць іх прадаваць, але чаму ўсе гэтыя гады не прадавалі? - уводзіць у курс справы паляўнічы Аляксандр.

ВЯСКОЎЦЫ БАЯЦЦА, ШТО ТАКАЯ АГАРОДЖА З’ЯВІЦЦА ЎЗДОЎЖ ВОЗЕРА

Цяпер арандатар рыбалоўных угоддзяў возера - ААТ «Жыткавічыхімсэрвіс». Мяркуецца, што аматарскае рыбалоўства таксама цалкам пяройдзе да нацыянальнага парку, нягледзячы на тое, што нядаўна хімэрвіс уклаў дамову арэнды тэрмінам на 10 гадоў.

Да людзей трапіў праект указа Лукашэнкі аб перадачы ў арэнду Чырвонага нацпарку. У дакуменце прапісана, што адцінак уключае і тэрыторыю на тры кіламетры ад берагавой лініі.

- Гэта значыць, што не будзе пад'езду да возера, і нам давядзецца рабіць кола на сто кіламетраў, каб патрапіць сюды. Зноў жа, узяць тур у лясгасе проста: прыехаць да мясцовага егера, - прадаўжае паляўнічы.

А пасля перадачы возера нацпарку людзі вымушаныя будуць ехаць за 45 кіламетраў у вёску Ляскавічы ў суседнім Петрыкаўскім раёне, дзе знаходзіцца адміністрацыя нацпарка і адная з рэзідэнцый Лукашэнкі.

НЕКАЛЬКІ ДЗЯСЯТКАЎ ЧАЛАВЕК ПРЫЙШЛІ НА СТЫХІЙНЫ СХОД

У панядзелак на беразе возера арганізавалі стыхійны сход тутэйшых рыбакоў і паляўнічых, на якім пабывалі журналісты. Простыя мужыкі стаялі ў адным коле з начальнікамі раённых службаў, «дэпутатамі» мясцовых «саветаў» і распавядалі, чаму Чырвонае нельга аддаваць у арэнду нацпарку.

- У нас забіраюць возера. Гэта як рэйдарскі захоп у 90-х! Навошта абвастраць сітуацыю, ствараць напружанне з народам? У нас і так жыццё цяжкае, - абураюцца вяскоўцы. - Мы ўжо ведаем, як нацпарк бярэ тэрыторыі ў арэнду. Прыпяць забраў, іншыя азёры, лясы. Там, дзе мы і нашы продкі збіралі грыбы, ягады, лавілі рыбу - цяпер шлагбаўмы, высокія платы і шыльды «Праход забаронены».

Людзі хочуць, каб арандатары засталіся ранейшыя. Інакш гэта можа стаць апошняй кропляй для пачатку народнага пратэсту супраць дзеянняў кіраўніцтва нацпарку.

Нацпарк: «Мы не будзем браць плату за рыбалку»

На сустрэчу жыхароў раёна з карэспандэнтамі недзяржаўнай прэсы аператыўна адрэагавалі ў Гомельскім аблвыканкаме. Назаўтра прэс-служба падала каментар гендырэктара нацпарку «Прыпяцкі» Сцяпана Бамбізы:

СВЯТЛАНА РЫБАЧЫЦЬ НА ВОЗЕРЫ З МУЖАМ, КАБ ПРАКАРМІЦЬ СЯМ'Ю

- Галоўная задача нацыянальнага парку - захаваць унікальны прыродны куток і даць магчымасць людзям, як мясцовым жыхарам, так і турыстам, атрымаць поўны комплекс так званага сельскага адпачынку. У нас ёсць для гэтага не толькі маляўнічая прырода, але і выдатная матэрыяльная база. Таму сёння ўсё, што робіцца для пашырэння ўгоддзяў - выключна ў інтарэсах захавання прыроды для людзей. Ні пра якія агароджы і гаворкі быць не можа. Гэта абсурдная здагадка. Нацпарк адмаўляецца ад арганізацыі на возеры платнага аматарскага рыбалоўства. Як аматарская, так і прамысловая лоўля рыбы будзе ажыццяўляцца без ўмяшання нацпарка. Акрамя таго, на што перададзеных тэрыторыях мы плануем для мясцовага насельніцтва знізіць кошт паляўнічых тураў.

НАЦПАРК АБЯЦАЕ НЕ БРАЦЬ ПЛАТУ ЗА РЫБАЛКУ

Хімсэрвіс: «Мы ўклалі ў возера грошы»

- У нас пакуль наогул няма ніякіх папер. Ні ў выканкам, нікуды нас не выклікаюць, не гавораць нічога, таму пакуль складана нешта каментаваць. У нас дамова арэнды на дзесяць гадоў. Мы ўклалі ў возера грошы, таму, як кожнае прадпрыемства, зацікаўленыя, каб далей працаваць згодна з дамовай, - адказаў дырэктар ААТ «Жыткавічыхімсэрвіс» Ігар Галавач.

Лясгас: «Стараемся трымаць нізкія кошты»

Начальнік сектара турызму, паляўнічай гаспадаркі і рыбалоўства Жыткавіцкага лясгаса Аляксандр Альвінскі падкрэслівае: пазіцыя кіраўніцтва - каб возера засталося ў арэндзе ў лясгаса.

- Калі мы праводзім паляванне для замежнікаў, то знаходзім разуменнем і з мясцовымі паляўнічымі. Наша коштавая палітыка - таксама з улікам фінансавага становішча мясцовага насельніцтва, стараемся трымаць нізкія кошты. Парушэнняў у нас не было, працуем у рамках закона.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках