20 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы карупцыйны трэнд у Беларусі: красці з дзіцячых сталовых

20
Новы карупцыйны трэнд у Беларусі: красці з дзіцячых сталовых
ФОТА: MYGAZETA.COM

Толькі ў Гомелі падазраюць 11 чалавек у крадзяжы прадуктаў для школьных сталовых.

У Гомелі распачатая крымінальная справа паводле факта крадзяжоў харчовых прадуктаў для школьных сталовых. Падазраваныя 11 чалавек. Арганізавала аферу загадчыца склада камбіната школьнага харчавання. Адначасова ў Менску ішоў працэс, на ім судзілі экс-кіраўніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Сяргея Барысевіча і трох былых работнікаў камбіната школьнага харчавання. Іх падазраюць у крадзяжах і махлярстве. Мабыць, красці з дзіцячых сталовых - новы карупцыйны трэнд у Беларусі. На судзе прысутнічаў карэспандэнт «Белсата» Арцём Лява:

«Сёння быў першы дзень працэсу. Пракуратура агучыла свае прэтэнзіі, адвакаты - сваю пазіцыю. Сёння на лаве падсудных з Сяргеем Барысевічам сядзелі Браніслаў Рослік з жонкай Ларысай. Рослік - гэта дырэктар камбіната школьнага харчавання, Ларыса - кладаўшчыца. А таксама Аляксандра Мамацюк - галоўная бухгалтарка. Вось гэтую групу і вінавацяць у хабарах і крадзяжы...»

Журналісты спыталі жыхароў Гомеля, ці чулі яны пра факты крадзяжу ежы са школьных сталовых, і што яны думаюць на гэты конт?

Журналіст Андрэй Толчын (Гомель):

«Апытанне паказала, што нізкія заробкі і сама сістэма правакуюць людзей проста красці. Яны крадзяжамі і займаюцца вось такім чынам. Калі я яшчэ быў дэпутатам, мы рабілі спробу нейкім чынам змяніць гэта. І ў нас гэтыя абеды замяняліся тым, што дзецям пад распіску даваліся грошы. Але гэтая пастанова гарадскога савета потым была змененая, і зараз зноў існуе старая сістэма, дзе зверху ўніз ідзе размеркаванне, а дзе размеркаванне, там і карупцыя...»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках