20 траўня 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні Новага года ў бойцы на Зыбіцкай загінуў мянчук

Напярэдадні Новага года ў бойцы на Зыбіцкай загінуў мянчук

Мужчыну было 46 гадоў.

31 снежня ў адным з бараў на Зыбіцкай у Менску ўзнік канфлікт, завязалася бойка. У выніку адзін з яе ўдзельнікаў, 46-гадовы мянчук, сканаў да прыезду хуткай дапамогі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Дзве кампаніі мужчын адпачывалі ў бары на вуліцы Зыбіцкай. У 46-гадовага жыхара сталіцы ўзнік канфлікт з мужчынам з іншай кампаніі. Прычынай стала спроба аднаго з адпачывальнікаў затанчыць на стале. 46-гадовы мянчук зрабіў заўвагу, якая не спадабалася мужчынам з іншай кампаніі.

Мужчыны выйшлі на вуліцу і 46-гадовы мужчына атрымаў тры ўдары ў твар. Ён памёр на месцы да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі.

Міліцыя затрымала 28-гадовага жыхара Гародні, раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Распачатая крымінальная справа паводле ч 1 арт 144 («Прычыненне смерці з неасцярожнасці») КК Беларусі. Санкцыя гэтага часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках