2 траўня 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзе «перабудова»

6
Будзе «перабудова»
ФОТА: AP

Расейскі публіцыст расказаў, хто можа замяніць Пуціна.

У найбліжэйшай будучыні ў Расеі адбудзецца перабудова ў сувязі з немагчымасцю расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна проста перадаць уладу. Такі пункт гледжання ў інтэрв'ю «Собеседнику» выказаў расейскі палітолаг, публіцыст і журналіст Глеб Паўлоўскі.

«Аперацыя «Пераемнік» немагчымая: такая ўлада і ў такім аб'ёме не перадаецца. Будзе перабудова, да таго ж, крах сістэмы будзе нагадваць крах злашчаснага «Расейскага свету», - сказаў ён. Таксама Паўлоўскі адзначыў, што Пуціна можна ўважаць за асобнага фронтмэна нацыі, у вобразе якога ёсць элемент прынцыповай навізны.

«Безумоўна, за СССР Масква дэстабілізавала сітуацыю ў свеце, але потым адкручвала назад, імкнучыся яе ўвесці ў рамкі. Дзеянні Пуціна іншыя - ён яе дэстабілізуе, абсалютна верачы (і не без падстаў), што стабілізаваць яе будзе Захад», - адзначыў Паўлоўскі.

Ён выказаў перакананне, што «сетка расколін ужо пайшла» па расейскай палітычнай сістэме. Экспэрт выказаў меркаванне, хто можа стаць на месца Пуціна пасля таго, як лясне ягоны рэжым. «Я мяркую, што будзе вялікая гонка. Дзмітрый Мядзведзеў не дабяжыць, гэта дакладна. Рамзан Кадыраў, мусібыць, захоча з кімсьці блакавацца. Гіпатэтычна ўладу можа ўзяць кіраўнік Мінабароны», - сказаў Паўлоўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках