2 траўня 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік спраў Лукашэнкі будзе вымантачваць грошы ў беларусаў праз новую латарэю

20
Кіраўнік спраў Лукашэнкі будзе вымантачваць грошы ў беларусаў праз новую латарэю
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Кіраўніцтва спраў правадыра Беларусі заснавала новую латарэю.

Гэта вынікае з пастановы УДП ад 4 студзеня 2019 года № 1.

Новая імгненная латарэя будзе называцца «БЕЛБЭТ». Яе арганізатар - кампанія «Беларускія латарэі».

Як вынікае з дакумента, асноўнай мэтай правядзення латарэі з'яўляецца атрыманне дадатковых сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных прыродаахоўных устаноў і размешчаных на іх тэрыторыі санаторна-аздараўленчых арганізацый, падпарадкаваных Кіраўніцтву спраў правадыра.

Прызавы фонд кожнай серыі латарэі будзе складаць не менш за 45% і не больш за 95% ад агульнага аб'ёму прынятых латарэйных ставак гэтай серыі латарэі.

Стаўкі мяркуецца прымаць электроннымі сродкамі праз безгатоўкавы разлік на сайце латарэі.

Латарэя будзе праводзіцца цягам пяці гадоў.

«Беларускія латарэі» - вядучы арганізатар латарэй у Беларусі. Прадпрыемства было створана ў верасні 1999 года. Заснавальнікам выступіла Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках