26 красавiка 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кійко: Годзе абурацца на кухнях і ў інтэрнэце

6
Уладзімір Кійко: Годзе абурацца на кухнях і ў інтэрнэце
ФОТА: BNKNEWS.ORG

Час ужо браць адказнасць за Беларусь на сябе.

17 студзеня ў Менску адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Удзел у ім ўзялі прадстаўнікі ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у яго, а таксама лідары рэгіянальных кааліцый апазіцыі. Абмеркаванне стратэгіі дзеянняў БНК падчас прэзідэнцкай кампаніі доўжылася больш за гадзіну. Большасць удзельнікаў сустрэчы, у тым ліку ўсе рэгіянальныя лідары падтрымалі Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Устрымаліся толькі трое чалавек.

Якімі павінны быць стратэгія і галоўныя задачы дэмакратычных сіл падчас прэзідэнцкай кампаніі? На пытанне прэс-службы БНК адказвае прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Віцебску Уладзімір Кійко:

- На сёння Мікалай Статкевіч з'яўляецца фактычна адзіным палітыкам у Беларусі, які рэальна можа змагацца супраць цяперашняга дыктатарскага рэжыму, і які можа аб'яднаць вакол сябе ўсе здаровыя патрыятычныя сілы. Мікалай Статкевіч адзіны палітык у нашай краіне, якога сапраўды баіцца Лукашэнка, і таму ў мяне няма ніякіх сумневаў, хто павінен стаць новым прэзідэнтам Беларусі.

Улады зрабілі ўсё, каб палегчыць нам працу. Многім людзям не трэба нічога казаць, тлумачыць, яны самі пытаюцца куды трэба ісці, і што трэба рабіць, каб змяніць уладу. А тыя, хто не вызначыўся, павінны зразумець, што найбліжэйшыя выбары - магчыма, апошняя магчымасць нешта выправіць. Пасля іх нават фармальна незалежнай Беларусі можа ўжо не быць - мы ж бачым, што адбывалася ў канцы мінулага года. Гэта апошні бой за краіну. Хопіць абурацца на кухнях і ў інтэрнэце, пара ўжо браць адказнасць за Беларусь на сябе і браць удзел у ім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках