19 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расчараванне ў Пуціну

5
Расчараванне ў Пуціну

Рэйтынг правадыра падае ў вачах не толькі простых людзей, але і элітаў.

Газета "Ведомости" піша пра зніжэнне рэйтынгу расейскага прэзідэнта і разбіраецца ў прычынах гэтага, піша ВВС.

"Рэйтынг Уладзіміра Пуціна перастаў быць непахісным", - піша на першай паласе свежага нумара выданне.

Першае пасля Новага года апытанне УЦВГДа паказала, што падзенне рэйтынгу Уладзіміра Пуціна прадаўжаецца: яму давяраюць 33,4% рэспандэнтаў, а 29 снежня 2018 га было 36,5%. Гэта мінімум са студзеня 2006 года - даты, з якой на сайце УЦВГДа даступныя звесткі апытанняў. Да восені мінулага года мінімум - 37,4% - быў у разгар масавых пратэстаў у снежні 2011 года. Ухваляе дзейнасць прэзідэнта значна больш апытаных, але і іх дзель зніжаецца, адзначаюць "Ведомости" - 62,1% супраць 64,6% 29 снежня.

Сярод галоўных прычын - ПДВ і рост тарыфаў, што вырас у пачатку года, тлумачыць сацыёлаг ФГМ Рыгор Кертман: "Акрамя таго, хтосьці падводзіць вынікі года і ўспамінае пенсійную рэформу. У людзей доўгія вакацыі, яны шмат размаўляюць, шанцаў пачуць крытыку становіцца больш. Адыгралі ролю абодва гэтыя чыннікі".

Зрэшты, гендырэктар УЦВГД Валерый Фёдараў мяркуе, што ніякага падзення ўзроўню даверу няма, ёсць павольны працэс зніжэння, які стартаваў пасля пенсійнай рэформы. "Няма добрых навін, якія б казалі, што жыццё змяняецца да лепшага. Праз некалькі гадоў крызісу былі чаканні, што будуць расці заробкі, пенсіі, а напраўду рост коштаў і дрэнныя навіны накшталт пенсійнай рэформы і санкцый", - тлумачыць Фёдараў.

У Новы год звычайна ў людзей настрой падымаецца, але цяпер гэтага не адбылося, не было імпульсу да падвышэння сацыяльнага самаадчування, канстатуе сацыёлаг: "У людзей мала грошай, яны нават на святкаванне Новага года выдаткавалі на 1000 рублёў меней, чым у мінулым годзе, і не таму, што кошты не выраслі, а таму, што ёсць неспакой за будучыню".

Апошні навагодні зварот Пуціна быў найменш папулярным.

Рэкордная колькасць расіян выступае за адстаўку ўрада. Што ім не падабаецца?

Палітолаг Аляксандр Пажалаў сярод прычын зніжэння рэйтынгу Пуціна называе агульнае расчараванне ў сацыяльным характары дзяржавы і здольнасці ўлады забяспечыць хуткія бачныя паляпшэнні. Экспэрт не выключае, што пасля пенсійнай рэформы насельніцтва пачынае адрасаваць прэтэнзіі непасрэдна прэзідэнту, а не ніжэйшым уладам, расце адчужэнне часткі грамадства ад улады і слабеюць надзеі на ўладу і прэзідэнта.

Адбываецца "разбагаўленне Пуціна", раней ён быў над нагодамі лёсу шараговага расейца, прыносіў славу і веліч, а сёння часткова разглядаецца як чалавек, які адказвае за праблемы, на яго пераносіцца і негатыў, які ёсць у дачыненні да ўрада, мяркуе палітолаг Мікалай Пятроў.

Пятроў думае, што для ўлады надышоў паваротны момант, які патрабуе гераічных намаганняў, каб падтрымаць змяншэнне легітымнасці Пуціна, цытуюць палітолага "Ведомости".

"Другі выхад – уціск. Крэмль павінен вызначыцца са стратэгіяй, бо гэта можа паўплываць і на падзеі 2024 года. З такімі рэйтынгамі можна жыць далей, але вось рабіць сур'ёзныя дзеянні ў трансфармацыі рэжыму складана: рэйтынг падае ў вачах не толькі простых людзей, але і элітаў", - мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках