«Цэны — космас!»
- 21.05.2026, 15:12
- 1,134
Беларусы пішуць пра тое, як выраслі цэны ў нашай краіне.
Карыстальнік Threads з нікам solodkiy_aleksey вырашыў правесці апытанне пра тое, ад якіх пакупак давялося адмовіцца нашым суайчыннікам з-за высокага кошту. «Беларусы, да вас пытанне. Што ў 2026 годзе вы перасталі купляць, бо цана стала зааблачнай?» — пытае ён.
Шмат каментатараў, як адзначыў сайт Charter97.org, пералічылі такія прадукты, як шакалад, сыр, чыпсы, арэхі, рыба, ягады, кава, аліўкі, марозіва, садавіна, тваражныя сыркі,
Шмат хто падкрэслівае, што прычынай адмовы ад шэрагу прадуктаў харчавання сталі не толькі цэны, але і іх нізкая якасць.
«Рыбу. Не столькі таму, што мне дорага, колькі таму, што многім дорага. Яна залежваецца ў крамах і мае такі выгляд, нібыта сваёй смерцю памерла», — піша беларуска.
«Рыба стала дарагой і страшнай. Рэдка купляем», — пагаджаецца з ёй адзін з каментатараў.
Некаторыя звярнулі ўвагу на падаражанне лекаў.
«Пагаворым пра аптэкі? Каб проста купіць пластыр, самы просты тым больш, ты ўжо траціш рублёў 10. А пра лекі ўвогуле маўчу», — напісала адна з карыстальніц сацсеткі.
«Кошты на стаматалогію і ветэрынарныя паслугі — проста п…ц. Пры тым, што ў мяне ёсць грошы», — піша іншы каментатар пад пастом.
Многія карыстальнікі адзначаюць, што рост цэн закрануў практычна ўсе тавары і паслугі, і аб’ём і якасць пакупак упалі.
«Прасцей напісаць, што купляю... Невялікі спіс самых неабходных прадуктаў», — піша адзін з карыстальнікаў сацсеткі.
«Усё з вышэйпералічанага не купляю, цэны — космас!» — пагаджаецца іншы каментатар.