25 красавiка 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Магнітагорска атрымалі масавую рассылку з пагрозай выбухаў

Жыхары Магнітагорска атрымалі масавую рассылку з пагрозай выбухаў
ФОТА: ИЗВЕСТИЯ

Скрыншоты тыпавых паведамленняў гараджане выклалі ў сацыяльных сетках.

У Магнітагорску адразу некалькі жыхароў горада паведамілі аб атрыманні лістоў з пагрозамі выбухаў. Скрыншоты тыпавых паведамленняў гараджане выклалі ў сацыяльных сетках. У ананімных пасланнях згадваецца трагедыя 31 снежня, калі ў выніку абрынання пад'езда шматкватэрнага дома на Карла Маркса, 164, загінулі 39 чалавек, і інцыдэнт з выбухам маршрутнай таксоўкі ў цэнтры горада, піша znak.com.

Адзін з такіх лістоў, мяркуючы са скрыншоту, паступіў на электронны адрас гарадской лякарні №1. У сацсетках паведамляецца, што ў медычнай установе ідзе эвакуацыя.

У самім гарадскім шпіталі не сталі каментаваць гэтую інфармацыю.

У прэс-службе ГУ МУС Расеі Чалябінскай вобласці паведамілі, што гэта пытанне - гэта кампетэнцыя УФСБ рэгіёна.

У прэс-службе Управы ФСБ Чэлябінскай вобласці факт атрымання паведамленняў пацвердзілі. «Праводзіцца праверка ў адпаведнасці з алгарытмамі», - заявілі ва ўстанове.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках