4 траўня 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Трамп рыхтуецца прызнаць прэзідэнтам Венесуэлы лідара апазіцыі

3
CNN: Трамп рыхтуецца прызнаць прэзідэнтам Венесуэлы лідара апазіцыі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Гэты крок Белы дом распачне да канца тыдня.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у хуткім часе можа прызнаць Хуана Гуайда, які ўзначальвае апазіцыю Венесуэлы, прэзідэнтам краіны, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак тэлеканала, гэты крок Белы дом распачне да канца тыдня.

Нагадаем, што 21 студзеня ў сталіцы Венесуэлы Каракасе група вайскоўцаў запатрабавала адхіліць ад улады дыктатара Нікаласа Мадура і заклікала венесуэльцаў далучыцца да паўстання. Урадавыя войскі затрымалі мяцежнікаў і задушылі пратэст іх прыхільнікаў.

10 студзеня Нікалас Мадура другім разам прыняў прысягу прэзідэнта Венесуэлы, нягледзячы на непрызнанне вынікаў выбараў сусветнай супольнасцю.

Нацыянальная асамблея Венесуэлы абвясціла Нікаласа Мадура ўзурпатарам у сувязі з яго уступленнем на пасаду прэзідэнта.

Венесуэла ахопленая эканамічным і палітычным крызісам з 2010 года. З краіны ўжо выехалі мільёны людзей. Крызіс і як следства высокая інфляцыя сталі прычынай пастаяннага дэфіцыту прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Мадура таксама абвінавачваюць у дыктатуры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках