17 верасня 2026, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў

3
На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў
Ілюстрацыйнае фота

Яны дапамагаюць расіянам атакаваць Украіну.

На працягу мінулага і гэтага тыдня на тэрыторыі Беларусі ў раёнах населеных пунктаў Хойнікі, Дзербінка і Махновічы Мазырскага раёна і Буда-Сафіеўка Лельчыцкага раёна былі выяўленыя чатыры рэтранслятары, якія забяспечвалі сувязь і кіраванне рэактыўнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі, паведамляе ўкраінскі маніторынгавы канал «єРадар».

Разгорнутая сетка рэтранслятараў значна павялічыла далёкасць палёту беспілотнікаў і дазволіла ім дасягаць тэрыторыі каля польскай мяжы.

Паводле наяўнай інфармацыі, менавіта дзякуючы гэтым рэтранслятарам аператары маглі кіраваць беспілотнікамі ў рэальным часе. Як сцвярджаецца, гэта дазволіла нанесці ўдары па цягніку і заправачных станцыях паблізу польскай мяжы.

Звяртаецца ўвага і на адлегласць ад аднаго з выяўленых рэтранслятараў: ад апошняга зафіксаванага ў раёне Буды-Сафіеўкі да Луцка, цэнтра Валынскай вобласці, — крыху больш за 250 кіламетраў.

Пытанне беларускіх рэтранслятараў ужо падымалася ўкраінскімі ўладамі раней. 21 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго публічнае патрабаванне да Мінска дэмантаваць абсталяванне, якое расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для нападаў на Украіну, стала апошнім этапам. Да гэтага, паводле яго слоў, Кіеў неаднаразова праз разведвальныя каналы перадаваў Аляксандру Лукашэнку інфармацыю пра неабходнасць спыніць тэхнічную падтрымку гэтай сістэмы.

24 чэрвеня Зяленскі паведаміў, што рэтранслятары ў Беларусі, якія выкарыстоўваліся для карэкцыі удараў расійскай арміі па Украіне, больш не працуюць.

Аднак 30 чэрвеня былы галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што гэтыя рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі не былі дэмантаваныя. Апошнім часам прадстаўнікі розных украінскіх службаў заяўляюць, што гэтыя рэтранслятары актывізаваліся і, у тым ліку, дапамагаюць расійскім дронам атакаваць заходнія вобласці Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках