«Аэрафлот» скасаваў некалькі рэйсаў паміж Масквой і Менскам праз надвор'е
- 25.01.2019, 21:58
- 8,010
«Аэрафлот» уносіць змены ў расклад рэйсаў 26 і 27 студзеня.
«Аэрафлот» скасаваў некалькі рэйсаў паміж Масквой і Менскам 26 і 27 студзеня.
«У сувязі з прагнозам неспрыяльных метэаўмоў у аэрапорце Шарамеццева» Аэрафлот «уносіць змены ў расклад рэйсаў 26 і 27 студзеня», - паведамляецца на сайце кампаніі.
26 студзеня скасаваныя рэйсы SU1843 Менск - Шарамеццева і SU1832 Шарамеццева - Менск. 27 студзеня не будзе рэйсаў SU1842 Шарамеццева - Менск і SU1843 Менск - Шарамеццева.
У гэтыя дні кампанія скасоўвае 131 рэйс. Акрамя таго, перанесены час адпраўлення яшчэ 171 рэйса.