18 верасня 2026, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Героі не паміраюць!»: Як адбываўся марш памяці Жызнеўскага ў Кіеве

3
«Героі не паміраюць!»: Як адбываўся марш памяці Жызнеўскага ў Кіеве
ФОТА: SVABODA.ORG

Падчас маршу актывісты неслі шасціметровы сцяг, у якім былі аб'яднаныя бел-чырвона-белы і жоўта-блакітны сцягі.

Шэсце, у якім удзельнічалі больш за 200 актывістаў, пачалося ад Міхайлаўскай плошчы і прайшло тым самым маршрутам, што і пяць гадоў таму, калі ў гэты ж дзень у апошні шлях праводзілі грамадзяніна Беларусі Міхала Жызнеўскага, які стаў адной з першых ахвяраў масавых акцый пратэсту 2013 – 2014 гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Ушанаваць памяць Героя Украіны прыйшлі сябры беларускага Руху салідарнасці «Разам», беларускага цэнтра «Сябры», гарадскіх арганізацый Народнага руху Украіны, Правага сектара і УНА-УНСО, у якія ўваходзіў і Міхал Жызнеўскі.

Алег Аўчыньнікаў
Фота: svaboda.org

Пад сцягамі сваіх арганізацый яны прайшлі шэсцем ад Міхайлаўскай да Сафійскай плошчы, па вуліцы Крэшчаціка да вуліцы Грушэўскага, дзе на месцы меркаванага забойства Міхала Жызнеўскага ўсталяваны памятны знак.

Справа - Вячаслаў Сіўчык
Фота: svaboda.org

«Сёння дзень народзінаў Міхала Жызнеўскага – героя, які аб'яднаў нашы народы. Героі жывуць, пакуль іх памятаюць. Нацыі жывуць, пакуль памятаюць герояў», – сказаў беларускі актывіст Алег Аўчыннікаў перад пачаткам маршу.

Фота: svaboda.org

Удзельнікі мітынгу дзяліліся ўспамінамі пра Майдан, і іншых герояў Нябеснай сотні, якія загінулі ў выніку супрацьстаяння.

«Сапраўды, фігура Міхала Жызнеўскага аб'ядноўвае нашы народы, і сённяшняя акцыя яшчэ раз гэта пацвярджае. Ва Украіне яго памятаюць, але памятаюць яго і ў Беларусі. У святле пагрозаў з усходу менавіта фігура Жызнеўскі паказвае, што не так безнадзейна ўсё і ў Беларусі, таму што менавіта Беларусь нарадзіла Героя Украіны», – сказаў адзін з лідараў руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык.

Фота: svaboda.org

Падчас маршу актывісты неслі шасціметровы сцяг, у якім былі аб'яднаныя бел-чырвона-белы і жоўта-блакітны сцягі.

Фота: svaboda.org

Акцыя была санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Калону суправаджала машына паліцыі для забеспячэння руху, калі трэба было пераходзіць дарогу, спынялі іншыя аўто. Цягам шэсця ўдзельнікі скандавалі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!», «Героі не паміраюць».

На вуліцы Грушэўскага каля памятнага знака Жызнеўскаму ягоную памяць ушанавалі хвілінай маўчання. На гэтым акцыя закончылася.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках