Аляксандр Кабанаў: Дэкрэт пра «дармаедаў» скасуюць людзі
4- 5.01.2019, 21:45
- 14,780
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
Вядомы актывіст і блогер з Берасця распавёў пра чаканні ў новым годзе.
Вядомы берасцейскі блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў распавёў «Брестской газете», чым запомніўся мінулы год і з чым звязаныя галоўныя чаканні ў гэтым годзе:
- Год запомніўся знаёмствам з новымі людзьмі, кліпам «Жыць», зборам подпісаў, затрыманнямі, судамі, мноствам паездак, у асноўным з падзеямі, звязанымі з супрацьстаяннем будаўніцтву завода АКБ.
Чаканні на новы год: завод закрыюць, скасуем дэкрэт аб «дармаедах» - людзі скасуюць, улады на гэта не здольныя. І нарэшце людзі зразумеюць, што ўсё, што адбываецца ў нашым жыцці, наўпрост залежыць ад таго, што адбываецца на выбарчых участках.