19 красавiка 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Беларускія ўлады павінны зняць з Паліенкі ўсе абвінавачванні

1
Amnesty International: Беларускія ўлады павінны зняць з Паліенкі ўсе абвінавачванні
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Заўтра ў Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над палітвязнем.

Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Змітра Паліенкі на справядлівы судовы разбор і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.

«Суд над Змітром Паліенкам працягвае скрупулёзна дакументаваць гісторыю яго пераследу ўладамі за яго грамадскую дзейнасць. Беларускія ўлады павінны зняць з яго ўсе абвінавачанні, звязаныя з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў, а таксама адкрыць працэс над ім для грамадскасці і СМІ», - заявіла Айша Джанг, старэйшая кіраўніца кампаній Amnesty International у Беларусі.

«Нягледзячы на пастаянны пераслед і адбыццё двух гадоў у калоніі за мірны пратэст Зміцер Паліенка працягнуў сваю актывісцкую дзейнасць. Відаць, гэта і з'яўляецца прычынай, з якой беларускія ўлады пераследуюць яго, высунуўшы новы набор крымінальных абвінавачванняў. Amnesty International разгледзела яго справу і прыйшла да высновы, што прынамсі тры абвінавачанні ў дачыненні да яго з'яўляюцца незаконнымі і павінны быць неадкладна знятыя», - дадала яна.

Нягледзячы на сталы пераслед і адбыццё двух гадоў у калоніі за мірны пратэст Зміцер Паліенка працягнуў сваю актывісцкую дзейнасць. Відаць, гэта і з'яўляецца прычынай, з якой беларускія ўлады пераследуюць яго, высунуўшы новы набор крымінальных абвінавачванняў.

«Беларускія ўлады абавязаны давесці, што абвінавачванні па чацвёртым пункце абвінавачвання ў злосным хуліганстве з'яўляюцца абгрунтаванымі і што віна Змітра Паліенкі даказаная без сумневаў. Пакуль што іх рашэнне правесці працэс за закрытымі дзвярыма выклікае сур'ёзныя пытанні адносна рэальнай матывацыі гэтага абвінавачвання», - падкрэсліла Джанг.

Зміцер Паліенка, раней несправядліва асуджаны за «прымяненне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады» і вызваліўся толькі ў кастрычніку 2018 года, быў ізноў арыштаваны 20 сакавіка 2019 года праз падазрэнне ў «злосным хуліганстве» пасля інцыдэнту, падчас якога ён нібыта пырснуў з балончыка са слёзатачывым газам мужчыну, што рабіў яму заўвагу. Сам Паліенка сцвярджаў, што дзейнічаў у мэтах самаабароны.

Пасля супраць яго было вылучана яшчэ тры крымінальныя абвінавачванні: у «абразе прадстаўніка ўлады», у «распальванні расавай, этнічнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці ці варожасці» і ў «апаганенні будынкаў і нанясенні шкоды маёмасці» - гэтыя абвінавачванні звязаныя са зробленым нібыта ім графіці «Мянты забіваюць людзей». Amnesty International мяркуюць, што гэтыя абвінавачванні звязаныя выключна з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў і ўкладваюцца ў гісторыю пераследаў, з якімі Паліенка сутыкаецца ўжо шмат гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках